Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка ў Мінску супервайзер візуальных эфектаў мастацкага фільма «Рыжик в Зазеркалье» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксей Дубко.

Паводле яго слоў, карціна «Рыжик в Зазеркалье» — гэта першы беларускі фільм, у якім выкарыстоўвалася вялікая колькасць візуальных эфектаў, сумешчаны гульнявыя сцэны, мультыплікацыя і камп’ютарная графіка. Спецыялісты, якія працавалі над фільмам, — або самавукі, або маюць вопыт працы ў іншых краінах. Паводле меркавання Дубко, беларускім творчым ВНУ неабходна прапрацаваць пытанне аб навучанні мастакоў-аніматараў, спецыялістаў па камп’ютарнай графіцы. Ён дадаў, што маладых спецыялістаў гэтага профілю, якія набіраюць вопыт, адразу ж «пераймаюць» замежныя кінастудыі.

Як сказала аўтар сцэнарыя і рэжысёр фільма «Рыжик в Зазеркалье» Алена Турава, першы вопыт стварэння падобных карцін быў асвоены падчас здымкаў казкі «Навагоднія прыгоды ў ліпені». Паводле яе слоў, усё пачыналася «на энергіі блажэннай недасведчанасці», і тады стваральнікі карціны сутыкнуліся з поўнай адсутнасцю тэхнічнай базы. Цяпер на «Беларусьфільме» створаны цэх тэлекіно, аднак, паводле слоў Туравай, неабходныя таксама і людзі, якія ўмеюць з ёй абыходзіцца.

Яна паведаміла, што рыхтуе сцэнарый новай казкі — фэнтэзі з камедыйнымі элементамі. «Гэта будзе фільм паводле вельмі вядомай казкі», — сказала Турава, але не стала раскрываць падрабязнасцяў да запуску праекта.

Галоўны рэдактар «Беларусьфільма» Наталля Сцяжко адзначыла, што на кінастудыю паступае шмат сцэнарыяў, у тым ліку і дзіцячых фільмаў. «Але якасць гэтых сцэнарыяў і жаданне працаваць з імі рэжысёраў — гэта іншае пытанне», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?