Амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг прыступае да стварэння фільма пра Wikileaks і яго заснавальніка Джуліана Асанжа.

Прадусарская кампанія Спілберга DreamWorks studio набыла правы на экранізацыю кнігі «Вайна Асанжа супраць прыватнасці. Погляд знутры», напісанай журналістамі Guardian.

Таксама DreamWorks набыла правы на выкарыстанне кнігі пра Wikileaks Даніэля Дамшэйт-Берга, былога паплечніка Асанжа.

Як адзначае Guardian, будучая карціна Спілберга павінная стаць найбольш значнай і «раскручанай» сярод цэлага шэрагу кінапраектаў пра Асанжа, над якімі ўжо ідзе праца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?