Піша кандыдатфізіка-матэматычных навук Ігар Сташкевіч.
Магічныя літары «3D» усё часцей з’яўляюцца на афішах. І заўсёды падкрэсліваецца, што гэта тэхналогія будучыні. Але тыя, хто глядзеў «Аватар» у 3D, часцяком адчувалі нейкі дыскамфорт і нават галаўны боль. Некаторыя гледачы падчас сеанса перыядычна здымалі спецыяльныя акуляры. Чаму так адбываецца?
Для адказу на гэтае пытанне паглядзім, як чалавек успрымае аб’ёмны свет навакол сябе.
Фузія вымагае пэўных затратаў магутнасці «цэнтральнага працэсара» і можа не адбывацца пры яго занадта павольнай працы. Напрыклад, калі чалавек знаходзіцца пад уз¬дзеяннем алкаголю або моцна стомлены — тады ўваччу дваіцца. Далей ідзе фармаванне стэрэакарціны. Гэты працэс яшчэ больш працяглы — ад 0,1 да 3 секундаў.
Цяпер разгледзім, якую інфармацыю выкарыстоўвае «цэнтральны працэсар» для фармавання аб’ёмнай карціны. Аказваецца, на 80% гэта ўзаемнае перамяшчэнне аб’ектаў адзін адносна другога і на 20% — бінакулярны стэрэаэфект. З узаемным перамяшчэннем усё зразумела — калі мы рухаемся, то бліжэйшыя да нас аб’екты рухаюцца ў нашай карціне свету хутчэй, а далёкія — павольней.
Бінакулярны стэрэаэфект узнікае праз тое, што карцінкі, якія даюць левае і правае вока, розняцца паміж сабой. Цэнтральны працэсар па гэтых адрозненнях стварае аб’ёмную карціну свету. Трэба заўважыць, што для аддаленых аб’ектаў розніца карцін левага і правага вока неістотная, таму бінакулярны стэрэаэфект на адлегласцях, большых за 10 метраў, практычна адсутнічае.
Яшчэ адна асаблівасць.
Калі чалавек разглядае нейкі аб’ект, то ён паварочвае вочы так, каб іх аптычныя восі перасекліся на аб’екце, і факусуе вочы на ім, каб аб’ект быў рэзка бачны. Гэтыя два механізмы — звядзенне вачэй і факусаване — звязаныя ў цэнтральным працэсары. Калі мы зводзім вочы на нейкі аб’ект, то і факусаванне аўтаматычна ўсталёўваецца на ім.
А ў
Ад