Імпартазамяшчальныя вытворчасці альтэрнатыўных крыніц энергіі павінны быць створаны ў Беларусі, заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, так званая малая, альтэрнатыўная энергетыка апошнім часам набывае ўсё большую значнасць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. У Беларусі ставіцца задача 30–31 працэнт энергіі (электрычнай, цеплавой) выпрацоўваць з аднаўляльных мясцовых сыравінных рэсурсаў. Ужо рэалізуецца адпаведная праграма, паводле якой будзе пабудавана больш як 160 такіх энергакрыніц —
У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў Пружанскую
У ліку прыярытэтаў у галіне малой энергетыкі — пашырэнне выкарыстання ў народнай гаспадарцы біягазавых установак. «Так мы вырашаем і экалагічныя праблемы, звязаныя з утрыманнем буйных жывёлагадоўчых комплексаў, птушкафабрык, і атрымліваем на выхадзе энергію і ўгнаенні, — адзначыў першы
У Брэсцкай вобласці Уладзімір Сямашка наведаў прадпрыемствы, якія ў той ці іншай ступені ўдзельнічаюць у праектах у галіне малой энергетыкі: ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» і «Брэстмаш», а таксама смеццеперапрацоўчы завод, што будуецца ў Брэсце, — першы ў Беларусі, дзе будзе прымяняцца практычна безадходная тэхналогія перапрацоўкі камунальнай смецця і сцёкаў з выпрацоўкай электрычнай і цеплавой энергіі.