У Беларусі павышаны межавыя адпускныя цэны на мяса і малочную прадукцыю. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 7 ад 17 студзеня 2011 года, якая набыла моц 26 студзеня.

Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, межавыя адпускныя цэны на ялавічыну патушную ў студзені і лютым павышаны да 3% у месяц, свініну патушную, малако, кефір, смятану, тварог — да 2% у месяц.

«Пастанова прынята па прапанове Мінсельгасхарча для паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павышэннем закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней, а таксама збліжэння цэн на малочныя прадукты і мяса з цэнамі ў суседніх рэгіёнах», — растлумачылі ў Мінэканомікі.

Папярэдняе павышэнне цэн адбывалася ў верасні і кастрычніку: на ялавічыну патушную на 4% за кожны месяц, свініну патушную — на 3% за кожны месяц, на малако, кефір, смятану, тварог — на 2%.

Нагадаем, што з 15 студзеня рашэннем Мінэканомікі змяненне адпускных цэн на сацыяльна значныя харчовыя тавары ўстаноўлена на ўзроўні не больш як 0,7% у месяц замест раней прынятых 0,5%. Да сацыяльна значных харчовых тавараў адносяцца малако, кефір, смятана, тварог, мяса, хлеб і хлебабулачныя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?