24 дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы заклікалі краіны-сябры арганізацыі ўвесьці супраць беларускіх уладаў санкцыі за несумленныя выбары і ўціск апазыцыі.

У апублікаванай заяве 24 дэпутатаў ПАРЭ ад розных краін Эўропы асуджаюцца махлярствы беларускіх уладаў у часе мінулых выбараў прэзыдэнта, арышты апазыцыйных актывістаў і ўсе іншыя прыкметы недахопу павагі да правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.

Сярод іншага яны заклікаюць усе дзяржавы-сябры Рады Эўропы:

* асудзіць гвалт пасьля выбараў, а таксама ацаніць мінулыя выбары як махлярства, не прызнаваць іх вынікаў і заклікаць да новых выбараў у Беларусі;

* перагледзець двухбаковыя адносіны зь беларускімі ўладамі, у тым ліку ўстанавіць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія нясуць адказнасьць за несумленныя выбары і адсутнасьць павагі да правоў чалавека;

* для ўвядзеньня мэтавых эканамічных санкцый у адносінах да беларускага рэжыму, пакуль ён не паважае правоў чалавека, выкарыстоўваць кантрольны сьпіс з 12 умоваў, на якіх Эўрапейская камісія ўгрунтоўвае свае адносіны зь Беларусьсю. Да спыненьня санкцый могуць прывесьці толькі новыя выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?