Дзейныя цяпер у Беларусі мытныя стаўкі на ўвоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі пасля 1 ліпеня 2011 могуць захавацца,
заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк, перадае БЕЛТА.

«Для Беларусі да 1 ліпеня 2011 года захоўваюцца ўсталяваныя заканадаўствам краіны стаўкі для фізічных асобаў на ўвоз аўтатранспартных сродкаў», — адзначыў Барысюк.

Пра тое, якія будуць дзейнічаць стаўкі летам, ён сказаў наступнае: «Альбо дзеянне гэтых ставак у ліпені будзе працягнутае, што нельга выключыць, альбо з 1 ліпеня 2011 будуць дзейнічаць адзіныя стаўкі мытаў на транспартныя сродкі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, што адпавядае пагадненням Мытнага саюза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?