паведамілі ў прэс-службе польскага МЗС.

«Варшава актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні спісу асоб, якім можа быць забаронены ўезд у Еўрасаюз. Адначасова Польшча падрыхтавала ўласны спіс прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім забаронены ўезд у краіну. Гэты спіс ужо набыў моц», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Прозвішчы чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на польскую тэрыторыю, не абвяшчаюцца. Аднак, як адзначылі ў прэс-службе, «спіс шматлікі, і імёны, уключаныя ў спіс Еўрасаюза, верагодней за ўсё, будуць тымі ж».

Напярэдадні шэраг СМІ са спасылкай на польскія дыпламатычныя крыніцы паведамілі, што забаронай на ўезд у Польшчу будуць ахопленыя асобы, адказныя за рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, у тым ліку пракуроры, суддзі, чыноўнікі, супрацоўнікі спецслужб. Санкцыі не закрануць міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, бо Польшча жадае захаваць магчымасць для дыялогу.

Нагадаем, 12 студзеня па выніках пасяджэння камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Бруселі было прынята рашэнне рэкамендаваць кіраўніцтву ЕС прыпыніць выдачу віз беларускім чыноўнікам, адказным за парушэнні падчас прэзідэнцкіх выбараў, да вызвалення палітычных зняволеных. Пры гэтым кошт віз для простых грамадзян Беларусі мяркуецца знізіць.

19 студзеня на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу пройдуць дэбаты па Беларусі, па выніках якіх плануецца прыняць рэзалюцыю. Галасаванне па рэзалюцыі запланаванае на 20 студзеня.

Палітычнае рашэнне адносна санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў павінна быць прынятае 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?