16 снежня ў канцэртнай студыі Польскага радыё ў Варшаве прайшоў канцэрт салідарнасці «Пачуй Беларусь — Культура супраць дыктатуры», падрыхтаваны 2-й праграмай Польскага радыё.

Жонка польскага прэзідэнта ўмее быць нефармальнай. На фота: са Змітром Вайцюшкевічам і Адамам Ферэнцы.

Жонка польскага прэзідэнта ўмее быць нефармальнай. На фота: са Змітром Вайцюшкевічам і Адамам Ферэнцы.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra спявалі песні на вершы Някляева.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra спявалі песні на вершы Някляева.

Харызматычны лідар «Рэха» Андрэй Такінданг.

Харызматычны лідар «Рэха» Андрэй Такінданг.

Наста Някрасава.

Наста Някрасава.

Публіка стоячы вітала выкананне «Муроў».

Публіка стоячы вітала выкананне «Муроў».

Канцэрт быў дабрачынны. Арганізатары абвясцілі, што сродкі, атрыманыя за білеты, на продажы значкаў і плакатаў, будуць пералічаныя НН. «У той дзень, калі мы меркавалі, што можам зрабіць для Беларусі, якраз адбыўся ператрус у НН, — кажа прадусар акцыі Ігар Знык. — І адразу з’явілася ідэя зрабіць такую акцыю ў падтрымку газеты».

На канцэрт у нядзельны вечар прыйшло трохі моладзі, трохі беларускіх студэнтаў, але слухацкую большасць складалі палякі сталага веку, для якіх і дыктатура, і салідарнасць — не словы, а частка жыццёвага досведу.
Прысутнічала на канцэрце і жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага — Ганна. Пасля канцэрта яна пагутарыла з музыкамі і арганізатарамі. Таксама, паводле папярэдніх звестак, на канцэрце збіралася быць жонка пасла Беларусі ў Польшчы. Як паведамілі арганізатары, ім тэлефанавалі з беларускага пасольства і запытвалі, ці зможа «пані паслова» сказаць прамову са сцэны. Калі арганізатары не пагадзіліся, інфармацыя пра візіт не была пацверджаная афіцыйна.
Затое ад беларускага пасольства прыйшоў супрацоўнік з характэрным непранікальным выразам твару.

На сцэне ж выступалі мінскія гурты «Рэха» і «WZ-Orkiestra». Спявала фантастычны фолк Наста Някрасава. Чытаў творы Багдановіча, Танка, Арлова, Някляева і Хадановіча ў польскіх перакладах знакаміты кінаактор Адам Ферэнцы.

Пры канцы музыкі супольна выканалі знакавую для польскага змагання за незалежнасць песню «Муры». Пры канцы 2010 года яе з польскай мовы пераклаў Андрэй Хадановіч. У яго выкананні "Муры" прагучалі з трыбуны плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Зала вітала песню воплескамі і стоячы.

Дзякуем за такую салідарнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?