16 студзеня 2011 года ля беларускай амбасады ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якіх утрымліваюць у засценках КДБ Беларусі.

Мэтай акцыі было выказаць салідарнасць з беларускім народам, які чарговым разам быў пазбаўлены права выбару і волевыяўлення 19 снежня 2010 года падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты, налепкі і партрэты зніклых палітыкаў і бізнэсоўцаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел ад 6 да 9 чалавек. Акцыя цягнулася 3,5 гадзіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?