Новая вытворчасць цалкам задаволіць запатрабаванні Беларусі ў гэтай прадукцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім», ААТ «Медпласт» асвоіла вытворчасць імпартазамяшчальнай і інавацыйнай прадукцыі — інсулінавых шпрыцаў з упаянай іголкай намінальнай ёмістасцю 100 інсуліна-адзінак (1 мл).

Шпрыц паспяхова прайшоў тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя і медыцынскія прыёмачныя выпрабаванні. Па іх выніках атрыманае рэгістрацыйнае пасведчанне № ІМ-7.97074.

Вытворчыя магутнасці акцыянернага таварыства дазваляюць цяпер цалкам задаволіць запатрабаванне Рэспублікі Беларусь у шпрыцах аб’ёмам 1 мл, у тым ліку туберкулінавых і інсулінавых, а таксама аб’ёмамі 2, 5, 10 і 20 мл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?