Падчас адсідкі дзесяцісутачнага тэрміну на Акрэсьціна юнаку была ўручана позва для яўкі на суд у Горадню 6 студзеня. На гэты раз па справе ўдзелу ў «несанкцыянаваным мітынгу» Статкевіча.

Сапраўды, 16 сьнежня падчас візыту кандыдатаў у прэзідэнты Статкевіча і Уса ў Горадню, каля будынку Філармоніі, куды кандыдатаў не пусьцілі, зышлося даволі шмат абураных гарадзенцаў. Потым сытуацыя ўсё ж такі вырашылася — кандыдатам «ласкава» далі месца для сустрэчы ў актавай залі ПТВ будаўнікоў за кіламетр-два ад першапачатковага месца сустрэчы.

Неўзабаве калона пад бел-чырвона-белым сьцягам вырушыла і, нягледзячы на фенаменальную колькасць і падбор правакатараў у цывільным, сустрэча адбылася.

Юнаку зноўку інкрымінуюць арт. 23.34 ч.1 — удзел у несанкцыянаваным мітынгу. У справе фігуруе таксама выкарыстаньне нацыянальнага сьцягу — сымболікі, «незарегистрированной в установленном порядке».

Паседжаньне адбудзецца 6 студзеня у 10.00 у судзе Кастрычніцкага раёну па вул. Пушкіна д. 47 к. 24 (Б) (гэта новая частка вуліцы, каля будынку МЧС і Аховы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?