3 студзеня пад час вызваленьня з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву следчы Партызанскага РУУСа прад’явіў пастанову аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе,

распачатай паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі). Увесь час знаходжання пад арыштам яго выклікалі на допыты.

Як паведаміў Сяргей Клюеў праваабаронцам, 19 снежня на плошчы ён увогуле не быў, бо знаходзіўся на сустрэчы і затрымалі яго ў іншым месцы горада.

Яму таксама вядома, што пастановы аб прызнанні падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках прад'яўленыя яшчэ двум затрыманым, адзін з якіх - Усевалад Каваленка.

Калі ўся гэта інфармацыя пацвердзіцца, то колькасць падазраваных па справе аб масавых беспарадках вырасце да 29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?