Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі абвяргае, што ён намераны прасіць аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.Аб гэтым ён заявіў пасля двухгадзіннага допыту ў КДБ.
— Ні пра якую сустрэчу з Лукашэнкам я не прасіў. Тое, што было мною сказана, я магу пацвердзіць. Я прасіў, каб далі ўсе мае словы «без купюр», а выдзелілі толькі тое, што скажае маю пазіцыю.
Па словах Віталя Рымашэўскага, яго турбуе лёс людзей, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары. «Але нават, калі я прашу і запытваю, такой інфармацыі мне не даюць», — сказаў палітык.
0
0
0
0
0
0