Ужо ў гэтую пятнiцу, 19 лiстапада, за кубак Рэспублiканскага чэмпiянату па зборы пазлаў «БЕЛАРУСЬ i Я» будуць змагацца пераможцы абласных, а таксама Мiнскага гарадскога адборачных тураў спаборнiцтваў.

Гэта — 6 каманд з вышэйшых, 8 — з сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў нашай краiны. Кожная каманда складаецца з 3-х чалавек. Таксама ў фiнальным турнiры прымуць удзел каманды замежных студэнтаў, якiя навучаюцца ў вядучых ВНУ Беларусi — БДУ, БНТУ, БДУІР, Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце.

Праграма фiналу ўключае тры этапы. Першы — збор пазлаў (камандны, iндывiдуальны, конкурс капiтанаў). Другi — iнтэлектуальны конкурс «Эрудыт-ЛАТО». Пераможцу Рэспублiканскага чэмпiянату «БЕЛАРУСЬ i Я» вызначыць суперфiнал. Упершыню ў рамках чэмпiянату пройдзе турнiр па зборы пазлаў у iнтэрактыўным фармаце (збор электронных пазлаў).

Асновай для распрацоўкi i вырабу пазлаў фарматам А3 на 206 i А4 на 96 элементаў паслужылi аб’екты, звязаныя з найноўшай гiсторыяй i культурна-гiстарычнай спадчынай Беларусi: Мiнск-Арэна, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiканскi гарналыжны цэнтр «Сiлiчы», спартыўны комплекс «Вiкторыя» ў Брэсце, Летнi амфiтэатр у Вiцебску, Палац Румянцавых-Паскевiчаў у Гомелi, Аўгустоўскi канал у Гродне, Магiлёўская гарадская ратуша.

Так што ўжо лiтаральна праз некалькi дзён стане вядома, хто стане чэмпiёнам па зборы пазлаў. Застаецца толькi пажадаць усiм удзельнiкам поспеху i няхай перамога знойдзе свайго героя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?