Гарадскія ўлады атрымалі ад кіраўніка адміністрацыі вобласці даручэнне ўзяць на сябе арганізацыю і аплату жалобных мерапрыемстваў.

Тым часам адміністрацыя заводу ўжо выдзеліла пацярпелым ад пажару на «Пінскдрэве» грашовыя кампенсацыі. Сем’і загіблых атрымаюць па 10 мільёнаў рублёў, пацярпелыя — па тры мільёны. У арганізацыі пахаваньня загіблых з боку прадпрыемства дапамагае прафкам.

Сёньня, а 13-й пачнуцца адпяванні нябожчыкаў, святар будзе наведваць кватэры загінулых.

Пасьля пахаванняў у рэстарацыі «Пінская шляхта» адбудуцца памінкі. Родныя замовілі 240 месцаў, паведамілі ў адміністрацыі «Пінскдрэва».

Тым часам на заводзе ўсё яшчэ працуюць камісіі.

Меркаванай прычынай надзвычайнага здарэння на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску названы выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасьці драўняна-паліўных гранул. У выніку загінулі тры чалавекі, 12 рабочых знаходзяцца ў шпіталях Мінска і Брэста, яшчэ шэсць чалавек — пад наглядам пінскіх дактароў.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.2 арт.302 КК РБ (парушэнне правілаў бяспекі на выбухованебяспечным прадпрыемстве). На месцы здарэння працуе камісія па надзвычайных сітуацыях Пінскага гарвыканкама, МНС і следчая група пракуратуры Брэсцкай вобласці. Журналістам па-ранейшаму няма доступу на тэрыторыю завода. Кіраўніцтва прадпрыемства адзначае, што камісія не пускае да месца аварыі нават супрацоўнікаў «Пінскдрэва». Мерапрыемствы, якія праводзяцца камісіямі, значна перашкаджаюць працы завода.

Жыхары гораду па-ранейшаму лічаць, што афіцыйная статыстыка значна заніжаная. Шмат хто цвердзіць, што на самой справе загінулі восем чалавек. Мясцовае тэлебачаньне практычна не агучвае ход расследаваньня і абмінае тэму пажару. На сайце «Пінскдрэва» інфармацыя пра аварыю не абнаўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?