Больш за 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, сабралі ўжо дзесяць прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. 26 кастрычніка пра сабраныя 100 тысяч подпісаў паведаміў індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі.

25 кастрычніка аналагічныя заявы зрабілі кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

Раней неабходная колькасць подпісаў была сабрана ў падтрымку дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, эканаміста Віктара Цярэшчанкі.

Ініцыятыўная група аднаго з лідараў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага сабрала больш за 93 тысячы подпісаў.

Збор подпісаў, які праводзяць 14 ініцыятыўных груп, завершыцца 29 кастрычніка.

Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?