Прадстаўніца абвінавачаньня Галіна Конева папрасіла час, каб высунуць новае абвінавачваньне. Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак да 10.00 18 кастрычніка.

Суд Савецкага раёна Менску разглядае справу супраць актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры.

Башуру вінавацяць у паўторнай падробцы дакумэнтаў.

Прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» перакананыя, што іхнага паплечніка перасьледуюць за грамадзкую дзейнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?