Прэс-служба Ціханоўскай прыводзіць ключавыя цытаты яе выступу: 

  • «Беларускае змаганне за дэмакратыю — гэта яшчэ і змаганне за нашую еўрапейскую ідэнтычнасць».
  • «Сёння Расія і яе марыянеткавы рэжым у Мінску робяць усё магчымае, каб сцерці нашу нацыянальную ідэнтычнасць і знішчыць усё, што звязвае нас з Еўропай».
  • «Ва Украіне Расія ваюе снарадамі і танкамі. У Беларусі — прапагандай і культурай».
  • Расія разглядае нашыя краіны як частку «рускага свету». Яе мэта — каланізаваць і асіміляваць. Яны спадзяюцца, што мы здадзімся, што мы адмовімся ад змагання за нашую еўрапейскую мару. Але гэтага ніколі не адбудзецца».
  • «Культура не толькі аб'ядноўвае беларусаў, але і натхняе. Яна дае сілы змагацца далей».

Напрыканцы выступу Ціханоўская звярнулася да міністра-прэзідэнта Фландрыі Яна Ямбона і разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Алінай Коўшык ды намеснікам прадстаўніка Кабінета па міжнародных адносінах Уладзімірам Астапенкам перадала карціну Алеся Пушкіна «Беларускае сонца» ў знак сяброўства і падзякі за падтрымку беларусаў. Карціна будзе выстаўленая ў адным з музеяў Бельгіі.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0