Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Эдзі Шапіра ў найбліжэйшы час пакіне краіну. Рэч у тым, што дыпламат атрымаў новае прызначэнне — ён узначаліць генеральнае консульства Ізраіляя ў Санкт-Пецярбурзе. Хто ўзначаліць амбасаду ў Мінску пакуль невядома.

Эдзі Шапіра быў прызначаны амбасадарам у Беларусі ў студзені 2009 года. Ён рэпатрыяваўся ў Ізраіль з Кішынёва, калі яму было 11 год. Ва ўніверсітэце Тэль-Авіва атрымаў першую акадэмічную ступень па эканоміцы і мэнэджмэнце, а таксама дыплом магістра па кіраванні бізнэсам.

Яго дыпламатычная кар’ера праходзіла ва Ўкраіне, Тайландзе і Расіі. Да Эдзі Шапіра інтарэсы Ізраіля ў Беларусі прадстаўляў Зэеў Бэн-Ар’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?