Экс-форвард мінскага «Дынама» швед Юнас Андэрсан разам з абаронцам Раянам Парэнтам папоўніў шэрагі фаварыта будучага сезону Нацыянальнага хакейнай лігі «Ванкувера».

У зваротным кірунку ў «Нэшвіл», чые колеру абараняе беларус Сяргей Касціцын, адправіліся абаронца Шэйн О’Браен і форвард Дэн Жэндур, паведамляе goals.by

Чарговы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе 7 кастрычніка. Беларусь будуць прадстаўляць чатыты гульцы:

Руслан Салей («Дэтройт Рэд Уінгз»). Міхаіл Грабоўскі («Таронта Мэйпл Ліўз»), Андрэй Касціцын (Манрэаль Канадыенc») і Сяргей Касціцын («Нэшвіл Прэдатарз»).

Сезон у Паўночнай Амерыцы распачнецца матчам «Таронта» — «Манрэаль».

8 кастрычніка згуляюць «Дэтройт» — «Анахайм», «Нэшвіл» першы матч правядзе 9 кастрычніка і таксама супраць «Анахайма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?