Сёння Дзярждума Расіі можа выступіць з заявай па сітуацыі, якая склалася ў расійска-беларускіх стасунках. У Крамлі да апошняга вагаліся наконт рашэння аб дапушчальнасці такога жэсту з боку дэпутатаў.

У заяве будзе казацца аб недапушчальнасці спробаў сваркі паміж братэрскімі народамі Расіі і Беларусі і

«некарэктнай» перадвыбарнай рыторыцы беларускага лідэра, якая «парушае ўсе правілы прыстойнасці».

Тэкст рыхтаваўся ў перапынку пленарнага пасяджэння ў аўторак на хуткую руку. «На прозвішчы Лукашэнка акцэнту рабіцца не будзе, там проста сказана пра беларускі бок», — распавёў адзін з дэпутатаў.

«Заява будзе прынятая ва ўнісон заяве прэзідэнта Расіі», — удакладніў другі суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?