У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава «Шлях да Перамогі», прысвечаная 65-годдзю перамогі ў Другой сусветнай вайне.На выставе прадстаўленыя 70 друкаваных арыгінальных плакатаў самай разнастайнай тэматыкі – франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай.
На выставе прадстаўленыя творы вядомых майстроў савецкай плакатнай графікі – М.Купрыянаў, П.Крылоў, М.Сакалоў. Ёсць таксама і працы беларускіх аўтараў – С.Раманава і М.Гуціева.
Ахвотныя будуць мець магчымасць наведваць выставу да 12 мая.
Агітацыйны савецкі комікс для дзяцей.
Плакат перыяду заканчэння вайны...
... і яе пачатку.
Паваенны плакат-зварот да мінчан.
Адлюстраванне супольных намаганняў саюзнікаў.
Ілюстрацыі да сталінскіх выказванняў.
Франтавая фотагазета.
Адзін з самых вядомых савецкіх плакатаў часоў вайны аўтарства Кукрыніксаў.
0
0
0
0
0
0