На гэтым тыдні аж дзве ўстановы — Галерэя «Ў» і Акадэмія мастацтваў — адмовілі яму ў памяшканні пад вечарыны.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Спачатку пісьменніку адмовілі ў памяшканні для прэзентацыя яго паэтычнага зборніка «Кон» у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Адмову патлумачылі тым, што ў іх на гэтыя дні, 24-25 сакавіка, запланаваны іншыя мерапрыемствы. Маўляў, звязана гэта з прыездам еўрапейскіх партнёраў. Прэзентацыю пісьменнік правёў, але ў іншым месцы.

28 сакавіка ў зале Акадэміі мастацтваў планавалі правесці літаратурную вечарыну, прымеркаваную да вяртання з конкурсу «Еўрапейскі паэт свабоды» Уладзіміра Арлова. Але арганізатарам адмовілі ў памяшканні. Абгрунтавалі адмову тым, што ў гэты дзень зала будзе занятая.

«Я не чуў сам, мне толькі пераказвалі, што калі адміністрацыя паглядзела спіс удзельнікаў вечарыны і ўбачыла там прозвішча Някляева, то адмовіла ў зале»,

— кажа Уладзімір Някляеў.

Гэта ўжо не першыя забароны літаратурных вечарын, удзел у якіх мусіў браць Някляеў. 17 сакавіка сталічны Палац мастацтва адмовіў у зале для прэзентацыі «Беларускага кнігазбору».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?