Скрын відэа: s13.

Скрын відэа: s13.

Інцыдэнт адбыўся днём 7 красавіка ў адным з двароў у Ваўкавыску. Да дома пад'ехала машына, з яе выйшлі мужчыны ў спецвопратцы і пачалі страляць у сабак, якія гулялі ў двары. Прычым сярод іх быў сабака са шлейкай, які адбіўся ад гаспадара.

Са слоў відавочцаў, у сабак стралялі дроцікамі. На асфальце засталіся плямы крыві. Адзін з сабак выратаваўся, забегшы ў пад'езд. Валанцёры адвезлі яго да ветэрынара. Яшчэ адзін сабака ўцёк у іншы двор, дзе жывуць ягоныя гаспадары, паведамляе «Блог Гродна s13».

Фота: s13

Фота: s13

Відавочцы адзначаюць, што стралялі ў сабак на вачах у мінакоў, сярод якіх былі і дзеці. Камунальнікі адразу пачалі замываць кроў на асфальце. Жыхары двара выклікалі міліцыю.

У Ваўкавыскай камунальнай гаспадарцы сцвярджаюць, што гэта звычайная сітуацыя, ніякага інцыдэнту не было.

«Наша служба робіць адлоў. Я згодны з тым, што не кожнага задавальняе тая сітуацыя, што жывёл неабходна адлоўліваць, бо кожны мае свой пункт гледжання», — заявіў майстар участка Сяргей Болюх.

Паводле яго слоў, у двор камунальнікі выехалі па сігнале мясцовых жыхароў. Тыя паскардзіліся, што па вуліцы бегаюць «безнаглядныя» сабакі. Болюх сцвярджае, што брыгада праводзіла адлоў па ўсіх правілах і спачатку пераканалася, што паблізу няма людзей.

Зрэшты, гэта меркаванне не пацвярджаецца запісамі з камеры назірання: прынамсі адзін стрэл быў зроблены проста на вачах у мінакоў.

Чытайце таксама:

З наступнага года забароняць браць сабак у краму. Нават шпіцаў?

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»

«Для кагосьці гэта свята». Беларусы абмяркоўваюць закон Марыі Васілевіч 

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
25