Законам прадугледжваецца:

  • вызначэнне агульных правіл абыходжання з жывёламі (жывёламі-кампаньёнамі, лабараторнымі, службовымі жывёламі і жывёламі, што выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасці і спорце);
  • надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні пераліку жывёл-кампаньёнаў, якія падлягаюць рэгістрацыі, і парадку іх утрымання ў хатніх умовах;
  • замацаванне павышаных патрабаванняў да ўтрымання небяспечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаныя прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанні);
  • забарона на наведванне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых крам, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб'ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў;
  • абмежаванне продажу жывёл непаўналетнім асобам;
  • абавязак гадавальнікаў чыпаваць прыплод (сабак, катоў), які прадаецца.

Пры гэтым для ўладальнікаў жывёл-кампаньёнаў вызначаецца права чыпіраванне гадаванцаў. Устанаўліваецца таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе канфіскацыі за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлінай, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці.

Таксама законам вызначаюцца патрабаванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гатэляў для жывёл. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб'ектаў у жылых дамах, устаноўленыя ўмовы ўтрымання жывёл і іх перадачы новым уладальнікам.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама:

«Для кагосьці гэта свята». Беларусы абмяркоўваюць закон Марыі Васілевіч 

Марыя Васілевіч не вызначылася, чым будзе займацца пасля сыходу з парламента

«Шкадую, што не зрабіла гэтага раней». Жанчына стварыла душэўны сямейны бізнэс, гадуючы мілых жывёл

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0