Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Bram Janssen

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Bram Janssen

Паводле аднаго з гэтых законаў, узрост для мабілізацыі ва Украіне цяпер паменшаны з 27 да 25 гадоў. Законапраект быў ініцыяваны Міністэрствам абароны, Рада прагаласавала за яго яшчэ год таму.

Раней маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў лічыліся прызыўнікамі і не падлягалі мабілізацыі. Яны маглі прызывацца толькі на тэрміновую службу, але пры ваенным становішчы прызыў на тэрміновую службу не праводзіцца.

Закон аб электронным кабінеце ваеннаабавязанага прадугледжвае стварэнне адзінага электроннага рэестра ваеннаабавязаных. У рэестры будзе захоўвацца персанальная інфармацыя аб прызыўніках, ваеннаабавязаных і рэзервістах, а таксама іх службовыя даныя.

Яшчэ адзін закон адмяняе для ваеннаабавязаных паняцце «абмежавана прыдатны». Ён прадугледжвае толькі два статусы — «прыдатны» і «непрыдатны» да вайсковай службы. Мужчыны, якія раней былі прызнаныя «абмежавана прыдатнымі», павінны цягам 9 месяцаў прайсці паўторны медыцынскі агляд.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»

ФАБ-3000: наколькі небяспечная расійская «цар-бомба» і ці зменіць яна сітуацыю на фронце?

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0