Дроны атакавалі прадпрыемствы ў Ялабузе і Ніжнякамску ў Татарстане, паведаміла прэс-служба кіраўніка рэспублікі.

Па словах мясцовых жыхароў, выбухі адбыліся на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга», якая знаходзіцца пад Ялабугай.

На кадрах можна ўбачыць, што пашкоджанні атрымаў комплекс з васьмі хостэлаў, які пабудавалі для супрацоўнікаў асаблівай эканамічнай зоны і студэнтаў мясцовага каледжа «Алабуга Палітэх» у 2022 годзе. Адзін з іх («Герон») значна пашкоджаны.

Таксама дроны атакавалі прадпрыемствы ў Ніжнякамску.

Ёсць пацярпелыя, сур'ёзных разбурэнняў на прадпрыемствах няма, напісаў прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў.

Летась СМІ паведамлялі, што Расія хоча наладзіць на заводзе ў Ялабузе вытворчасць «шахедаў». 

У сакавіку УСУ пачасцілі атакі дронаў на расійскія НПЗ, а таксама іншыя прамысловыя аб'екты, якія працуюць на абаронку.

Чытайце таксама:

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3