Выбух адбыўся ў Старабельску каля філіяла Луганскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў 13:30.

Следчы камітэт Расіі распачаў па гэтым факце крымінальную справу. А яшчэ раней, у 2023 годзе, абвінавачанне ў калабарацыйнай дзейнасці Валерыю Чайку выставіла СБУ.

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Чайка быў дэпутатам Старабельскай раённай рады. Пасля 24 лютага 2022 года ён добраахвотна перайшоў на бок акупантаў. Быў прызначаны дарадцам кіраўніка адміністрацыі Старабельскага раёна так званай «ЛНР», удзельнічаў у стварэнні акупацыйных органаў.

Сярод іншага ён быў адным з арганізатараў «адкрыцця» ў Старабельску падкантрольных РФ «мытнага паста» і мясцовага падраздзялення «МУС ЛНР».

Чытайце таксама:

«Прылепін застаўся жывы, але без геніталій» — кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці спецаперацый

«Спрацавалі хірургічна». Кіраўнік СБУ прызнаў датычнасць Украіны да пашкоджання расійскага самалёту ў Мачулішчах

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1