Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк заявіў, што расейскі самалёт А-50, які знаходзіўся на аэрадроме ў Мачулішчах, у лютым 2023 года пашкодзілі ў выніку дыверсійнай аперацыі Службы бяспекі Украіны, піша Радыё Свабода.

«У Беларусі спрацавалі на аэрадроме Мачулішчы. А-50 — расейскі варожы самалёт, які ажыццяўляў глыбокую радыёлакацыю па тэрыторыі Украіны. Яго адпаведна дыверсійна адпрацавалі і пашкодзілі радыёлакацыйную сістэму, і (якую) вывелі абсалютна назаўжды з ладу», — сказаў Васіль Малюк у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ICTV.

Кіраўнік СБУ дадаў, што для дыверсіі выкарысталі два дроны.

«А-50, летась, Мачулішчы, Беларусь. Хірургічна спрацавалі па антэне. Аператыўны склад на сваім слэнгу патэльняй яе называў. […] Два адпаведныя нашыя ударныя дроны, яны нанеслі паспяховае агнявое паражэнне», — дадаў Васіль Малюк.

26 лютага 2023 года ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Менскам адбылася дывэрсія. На вайсковым аэрадроме прагучалі два выбухі. З дапамогай дронаў падарвалі і вывелі са строю расейскі самалёт далёкай разведкі А-50.

Пэўны час улады Беларусі адмаўлялі гэты інцыдэнт, але пазней прызналі і правялі антыдыверсійную апэрацыю.

Пад «зачыстку» трапілі сама меней 614 чалавек, паводле праваабаронцаў «Вясны». У іх рабілі ператрусы, затрымлівалі, дапытвалі. Частку пазней адпусцілі. Пад пераслед трапілі тыя, хто праходзіў у адміністрацыйных палітычных артыкулах пасля 2020 года. Па словах супрацоўнікаў «Вясны», затрымлівалі людзей як з блізкіх да Мачулішчаў раёнаў, так і па ўсёй Беларусі. Масавыя затрыманні прайшлі сярод псіхатэрапеўтаў, рэканструктараў, стралкоў, страйкбалістаў. Пэўна, некаторыя падазраваныя з такімі заняткамі знаходзяцца цяпер за мяжой.

Чытайце таксама:

«Прылепін застаўся жывы, але без геніталій» — кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці спецаперацый

Вынеслі прысуд айцішніку, затрыманаму пасля атакі на самалёт у Мачулішчах

Азараў расказаў, што дыверсію ў Мачулішчах «Байпол» правёў разам з СБУ і пасля гэтага страціў фінансаванне

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1