Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапанавала ўраду выключыць легкавыя аўтамабілі з-пад дзеяння нормаў аб рэгуляванні цэн.

Па дадзеных Белстата, якія прыводзяць у БАА, індэкс спажывецкіх цэн на легкавыя аўтамабілі ў снежні 2023-га склаў да снежня 2022-га года 105,57%. А ў лютым 2024-га — 102,88%. Гэта значыць, на рынку афіцыйных дылерскіх продажаў назіраецца дэфляцыя, прытым што афіцыйная інфляцыя ў краіне склала ў 2023 годзе 5,8%.

Асноўнай прычынай такой сітуацыі ў асацыяцыі лічаць дамінаванне на рынку беларускага вытворцы — СЗАТ «БелДжы» (рынкавая доля па выніках мінулага года — 72%). Яго цэны жорстка рэгулююцца дзяржавай, а астатнія гульцы рынку вымушаныя падладжвацца пад яго цэнавую палітыку з-за канкурэнцыі.

У БАА таксама адзначаюць, што прымяненне 713-й пастановы ўскладніла працу дылераў. З-за яго яны не могуць выкарыстоўваць многія інструменты стымулявання продажаў — напрыклад, аўтабонусы. Акрамя таго, зарэгуляваны лізінг, абмежаваныя магчымасці па рэкламе і т. д.

Чытайце таксама:

На станцыях тэхагляду пачалі афармляць дазволы для аўто на тры гады

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0