Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным 23 лістапада 2023 года. Фота: Valery Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным 23 лістапада 2023 года. Фота: Valery Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Хто гэтыя куратары, Лукашэнка ўдакладняць не стаў. Невядома, што ён яшчэ можа дадаць, бо самі расіяне сёння агучылі вялізарны пералік падазраваных.

Акрамя таго, Лукашэнка адказаў на папрокі да Пуціна, што той 19 гадзін не знаходзіў словаў, каб звярнуцца да расіян з нагоды тэракта.

Аказалася, па словах Лукашэнкі, Пуцін не мог запісаць зварот, бо не было магчымасці — разам з Лукашэнкам яны ўвесь час абмяркоўвалі падзеі і ход аперацыі.

«Пачалі Пуціна гэтыя збеглыя (іх і нашы) папракаць: «вось ён, нешта адбылося, а ён маўчыць, не гаворыць, не звяртаецца і іншае». Ды мы суткі не спалі разам з Пуціным! Што яны ведаюць пра гэта? Пастаяннае было ўзаемадзеянне. Калі трэба было сказаць, ён выйшаў і сказаў», — устаў на абарону Пуціна Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Сёстры Груздзевы сцвярджаюць, што ведаюць імёны арганізатараў і выканаўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Хол»

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

«ЗША, Брытанія і Украіна стаяць за тэрактам у «Крокусе» — дырэктар ФСБ

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
41
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4