Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

Дэмантажныя работы на месцы застылага на 10 гадоў даўгабуду ў раёне вуліцы Прытыцкага стартавалі ў студзені 2023 года, а восенню пачалі ўзводзіць першы жылы дом.

Па плане на гэтай тэрыторыі з'явяцца два жылыя дамы павышанай камфортнасці з падземным паркінгам, двухузроўневы гараж-стаянка на 300 месцаў, чатыры будынкі буйнапанэльнага домабудавання, інжынерная інфраструктура, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Агульная плошча жылых памяшканняў складзе каля 72 тыс. кв. м.

Першым аб'ектам у генплане стаіць пяцісекцыйны 19-павярховы жылы дом пад №1, у якім размесціцца 360 кватэр. Увесці яго ў эксплуатацыю плануюць у лютым 2026 года.

Будынак будзе мець каркасную канструкцыю з вентыляваным фасадам. Вонкавыя сцены выканаюць з блокаў ячэістага бетону з уцяпленнем з мінеральнай ваты. Варта адзначыць, што адна-, двух– і трохпакаёвыя кватэры здадуць без аздаблення.

Чытайце таксама:

Новая схема махлярства пры арэндзе жылля — цяжка не падмануцца

«Крыўдна, што на доме паставілі кляймо». Як жывецца мінскім навасёлам у нахіленым доме на Купрэвіча?

У Мінску асудзілі 76-гадовага чорнага рыэлтара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0