Робат-пыласос Ascender ад кампаніі Migo Robotics, які можа перасоўвацца па лесвіцах. Фота: Migo Robotics

Робат-пыласос Ascender ад кампаніі Migo Robotics, які можа перасоўвацца па лесвіцах. Фота: Migo Robotics

Як піша партал New Atlas, толькі за няпоўны тыдзень распрацоўшчыкі сабралі на вытворчасць новага робата-пыласоса каля 2 мільёнаў даляраў (дзякуючы платформе ахвяраванняў Kickstarter).

«Ascender аўтаматычна вызначае, у якой частцы лесвіцы (наверсе ці ўнізе) ён знаходзіцца, а затым падымаецца альбо спускаецца па ёй. Для ўздыму робат падымае свой асноўны корпус адносна двух бакавых колавых блокаў і зрушвае яго наперад, каб ён ляжаў роўна на наступнай прыступцы, а затым па чарзе падымае і далучае кожны з колавых блокаў да асноўнага корпуса.

Падчас уздыму ці спуску робат пыласосіць і мые кожную прыступку», — расказвае партал New Atlas.

Сам працэс такога перасоўвання па лесвіцы можна пабачыць у афіцыйным відэа кампаніі Migo Robotics ніжэй.

Апроч сваёй галоўнай асаблівасці, пыласос Ascender нічым не будзе адрознівацца ад сваіх сучасных аналагаў. New Atlas адзначае, што Ascender валодае добрай вылічальнай магутнасцю, можа самастойна складаць мапу дома і абыходзіць усе перашкоды.

Плюс да гэтага робат здольны вызначаць розніцу паміж цвёрдай падлогай і дыванамі, лёгка праходзіць пад канапамі, а таксама мяняе ваду і мяшкі для бруду пры дапамозе зараднай станцыі.

Сама станцыя ідзе ў камплекце з робатам. Па цяперашніх расцэнках распрацоўшчыкаў, усё разам можа каштаваць 1499 даляраў.

Чытайце таксама:

Найлепшыя гаджэты студзеня

Навукоўцы плануюць змяшчаць у вочы сонечныя батарэі

Хутка праграмісты стануць непатрэбныя, іх заменіць штучны інтэлект — кіраўнік NVIDIA

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2