62-гадовая Людміла Барэйка прыдумала лозунг «Стоп таракан», які пайшоў у масы, стаўшы мемам.

У сакавіку 2020 года Людміла дала інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, які завітаў тады ў Глыбокае. Гэта відэа на канале «Краіна для жыцця» паглядзелі амаль 1,6 млн чалавек.

Пазней яна правяла трое сутак у ІЧУ за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў райцэнтры. Таксама невядомыя збілі яе сына — 17-гадовага Кірыла Барэйку. Юнак трапіў тады ў шпіталь з страсеннем мозгу. Людміла сказала, што яе сына збілі ў якасці «помсты за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю».

«Спачатку забралі мяне ў ізалятар, а потым напалі на дзіця», — распавядае яна.

У маі 2020 года за гэта інтэрв'ю жанчына атрымала штраф 270 рублёў — за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзеючай улады ў рэжыме анлайн на YouTube-канале «Краіна для жыцця» без адпаведнага дазволу Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта» (з запісу ў пратаколе).

Чытайце таксама:

Жанчыну з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», трое сутак трымалі ў ІЧУ, а яе сына збілі невядомыя

Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку

Завочна будуць судзіць актывістку з Салігорска Ілону Рудзеню

Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі спецвытворчасць

Завочна бяруцца судзіць Леаніда Судаленку і Юрыя Шчучко

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
23