Абвінавачваюць Судаленку па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, то-бок яму закідаецца «садзеянічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці. 

Былы кіраўнік гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка ў лістападзе 2021 года быў асуджаны да трох гадоў калоніі. Выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы тэрмін, пасля чаго неўзабаве выехаў за межы Беларусі. У лістападзе стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». 

Таксама ў адмысловым тэлеграм-канале з'явілася паведамленне, што спецвытворчасць адкрылі адносна Юрыя Шчучко з Рэчыцы. Яго абвінавачваюць па арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні адносна інфармацыі аб прыватным жыцці), ч. 1, 2 арт. 340 (загадзя хлуслівая інфармацыя пра небяспеку), ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля) КК РБ.

Чытайце таксама:

Завочна збіраюцца судзіць яшчэ дзевяць чалавек, гэтым разам зусім не публічных

Следчы камітэт справіўся з расследаваннем справы Івана Краўцова менш чым за месяц

Завочна бяруцца судзіць Франака Вячорку

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2