Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Апытанне праводзілася як сярод аўдыторыі, якая лаяльна ставіцца да незалежных медыя, так і сярод прыхільнікаў дзяржаўных СМІ. У адказах на многія пытанні адлюстроўваецца, як на іх адказвалі розныя групы.

Паводле асноўных вынікаў даследавання:

  • 30% рэспандэнтаў адказалі, што арыентавацца трэба на Расію, 15% — на Еўропу, 7% — на Кітай, 2% — на Злучаныя Штаты Амерыкі. Самая вялікая група — 43% лічыць, што ні на каго не варта арыентавацца, трэба праводзіць самастойную палітыку.

  • 58% рэспандэнтаў лічаць, што адносіны паміж Беларуссю і Расіяй павінны будавацца як адносіны незалежных дзяржаў на падставе міжнародных дамоў, толькі 4% за поўны ўваход Беларусі ў Расію;

  • 54% рэспандэнтаў баяцца далейшага пагаршэння адносін з краінамі Захаду, 37% лічаць, што трэба пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі ЕС;

  • 11% выступаюць супраць адносін з краінамі Еўрасаюза, 9% — за тое, каб Беларусь увайшла ў яго склад;

  • 76% лічаць, што ЕС варта спрасціць візавыя бар'еры для беларусаў, а таксама аднавіць чыгуначныя і паветраныя зносіны паміж Беларуссю і ЕС. Таксама 73% выступаюць за паслабленне санкцый;

  • 36% не падтрымліваюць вайну супраць Украіны, 30% падтрымліваюць ці хутчэй падтрымліваюць, 34% не змаглі адказаць;

  • 64% адмоўна ставяцца да магчымага размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі;

  • 41% рэспандэнтаў ацэньваюць бягучую эканамічную сітуацыю ў Беларусі як сярэднюю, а яшчэ 32% сказалі, што яна дрэнная (вельмі дрэнная).

  • 65% сказалі, што планаў пакінуць Беларусь у іх няма, а 24% паведамілі, што ўжо думаюць пра эміграцыю.

Чытайце таксама:

Які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі

Ці прагаласуе электарат Лукашэнкі за Колю? Вось што кажа сацыёлаг

Тры праўладныя колы, два падуладныя класы, некалькі вялікіх груп… Сацыёлаг разважае над сучаснай структурай беларускага грамадства і патрабаваннямі да розных груп

Клас
10
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
3