Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа тэлеканала «Россія-РТР»

Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа тэлеканала «Россія-РТР»

На погляд Коршунава, з Мікалая Лукашэнкі намагаюцца зрабіць «варыянт сучаснага прынца з налётам глянцу». Але наколькі гэта будзе прынята грамадствам, вялікае пытанне.

«Тыя, хто старэйшыя, памятаюць, як Лукашэнка цягаў з сабою гэтага дзіцёнка. Таму стаўленне хутчэй не як да нейкага ўмоўнага палітыка, а як да «дзіцёнка Лукашэнкі». І вось гэта «дзіцёнак» будзе над ім вісець даволі доўга. З другога боку, у Віктара Лукашэнка гэтага няма».

Ідэю з тым, каб браць малога хлопчыка з сабою на сустрэчы высокага палітычнага ўзроўню, прыпісваюць брытанскаму лорду Цімаці Бэлу, у якога была свая піар-кампанія Bell Pottinger. Як сцвярджалася, гэта было зроблена для таго, каб стварыць Лукашэнку імідж сямейнага чалавека. Ці спрацавала гэта ў свой час?

Коршунаў заўважае, што ён не ўпэўнены ў паспяховасці такой ідэі. «Мне падаецца, што Лукашэнка з гэтым крыху перабіраў. Нават, калі ў Мінску адбыўся выбух у метро, Лукашэнка нават туды пацягнуў Колю. І я памятаю пытанні, якія пасля ўзнікалі: «А навошта? Што ты хочаш гэтым атрымаць?» І хутчэй тут увага была не на вобраз сямейнага чалавека Лукашэнкі, а на тое, куды ён цягне дзіцёнка і навошта».

Глядзіце цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?