Фота ілюстрацыйнае
Жывёл пакуль у гаспадара не канфіскавалі: на авечак накладзены арышт, але ўтрымліваюцца яны па-ранейшаму ў хляве ў даўжніка. Але ў выпадку, калі ён па-ранейшаму не будзе плаціць, авечкі будуць ацэненыя спецыялістамі і іх зможа набыць любы ахвотны, атрыманыя ж сродкі накіруюць у лік пагашэння запазычанасці.
Летась у гэтага самага мужчыны за даўгі ўжо забралі машыну.
Пасля арышту авечак мужчына звярнуўся ва ўпраўленне прымусовага выканання з просьбай адмяніць акт арышту маёмасці, паколькі авечкі патрэбныя сям'і «для задавальнення патрэбаў жыццядзейнасці». Аднак там растлумачылі, што доўг у любым выпадку прыйдзецца выплаціць — у адваротным выпадку жывёлы зменяць месца жыхарства і ўладальніка.
Чытайце таксама: