Людміла Навальная. Скрыншот з відэа

Людміла Навальная. Скрыншот з відэа

«Следчыя сцвярджаюць, што ім вядомыя прычыны смерці. У іх гатовыя ўсе медыцынскія і юрыдычныя дакументы, якія я бачыла. Медыцынскае пасведчанне аб смерці я падпісвала», — паведаміла Людміла Навальная.

Жанчына падкрэсліла, што па законе ёй павінны былі адразу аддаць цела сына, але следчыя і крыміналісты гэтага не зрабілі.

«Замест гэтага яны шантажуюць мяне, ставяць мне ўмовы, дзе, калі і як павінен быць пахаваны Аляксей», — сцвярджае маці загінулага палітыка.

«Яны хочуць прывезці мяне на ўскраіну могілак, да свежай магілы і сказаць: вось тут ляжыць ваш сын. Я на гэта не згодна», — кажа Навальная.

Людміла Навальная патрабуе аддаць ёй цела.

Чытайце таксама:

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Столтэнберг: Смерць Навальнага — падстава павялічыць дапамогу Кіеву

«Не будзьце больш жорсткімі, чым Пілат». Праваслаўныя святары звярнуліся да ўладаў Расіі з просьбай аддаць цела Навальнага сям'і

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
22