Фота: Markus Schreiber / AP

Фота: Markus Schreiber / AP

«Мы заклікаем вас выдаць сям'і цела Аляксея Навальнага, каб яго маці, іншыя члены сям'і і аднадумцы маглі развітацца з ім і зладзіць яго хрысціянскае пахаванне. Гэта не толькі іх жаданне і законнае права, але і абавязак перад Богам і перад памерлым», — гаворыцца ў петыцыі.

Навальны быў не толькі апазіцыйным палітыкам, але і вернікам, праваслаўным хрысціянінам, нагадваюць падпісанты звароту.

«Не азмрочвайце трагедыю яго гібелі адмовай у такой простай і чалавечнай просьбе, — заклікаюць святары і свецкія вернікі, якія далучыліся да іх. — Адмова ў выдачы цела Аляксея Навальнага яго сям'і будзе ўспрынята як праява бязлітаснасці і бесчалавечнасці. Гэтае рашэнне можа прывесці да яшчэ большай напругі ў грамадстве».

Петыцыя заканчваецца словам: «Не будзьце больш жорсткімі, чым Пілат. Прыміце правільнае рашэнне».

Чытайце таксама:

Стваральнік «Навічка»: Калі версія атручвання правільная, цела Навальнага наўрад ці аддадуць маці

Скаргу маці Навальнага на нявыдачу цела сына разгледзяць толькі праз два тыдні

«Дайце мне нарэшце ўбачыць майго сына». Маці Аляксея Навальнага звярнулася да Пуціна

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

«Незразумелы кіпеж у калоніі, дзе быў Навальны, пачаўся яшчэ ўвечары ў чацвер, а раніца пятніцы пачалася з татальнага шмону»

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1