Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

Падхапіла небяспечны вірус спявачка ў Санкт-Пецярбургу, дзе мае бізнэс яе муж. Па яе словах, пад'язджала да гэтага горада Афанасьева ў самым выдатным настроі і здароўі, аднак хутка ўсё гэта памянялася.

Як кажа Афанасьева: калі яна толькі прыехала ў Санкт-Пецярбург, то ўжо стала адчуваць сябе нядобра. А тэмпература ўвогуле зашкальвала: 39,9. «Я ў думках развітвалася з гэтым светам», — так яна апісала свае тагачасныя адчуванні.

Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

У Расіі рады яе хваробе не далі, і ў нейкі момант яе муж, хоць і сам быў ужо нездаровы, экстранна павёз жонку ў Беларусь, дзе сітуацыя стала выпраўляцца. Хоць Афанасьева і цяпер яшчэ не ачуняла, але адчувае сябе ўжо крыху лепш.

«Дзякуй лекарам, якія вяртаюць мяне да жыцця. Вірусы, на жаль, нікуды не падзеліся, сябры. Хутчэй адбываецца іх трансфармацыя ў незразумела што. Адгадаць, што з табой адбудзецца пад іх уздзеяннем і як адрэагуе арганізм, — немагчыма. Так доўга я яшчэ ніколі не хварэла..», — піша спявачка ў сацсетцы.

Чытайце таксама:

Анжаліка Агурбаш прыйшла ў расійскае тэлешоу «Экстрасэнсы» 

У некалькіх сібірскіх гарадах Расіі адмянілі канцэрты Крысціны Арбакайце

Маргарыта Ляўчук выставіла гарачыя ФОТА з маладым чалавекам 

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
12
Абуральна
7