Крысціна Арбакайце, фота Instagram

Крысціна Арбакайце, фота Instagram

Мерапрыемства ў Іркуцку адмянілі пасля некалькіх каментароў у тэлеграм-канале губернатара, у якіх Арбакайце назвалі дачкой «замежнага агента» [Ала Пугачова не прызнаная замежным агентам, ім прызнаны яе муж — Максім Галкін — НН]. Сама артыстка адмену канцэртаў пакуль не каментавала, піша «Новая газета. Еўропа».

У студзені стала вядома, што канцэрт спявачкі адмянілі ў Бураціі. На Арбакайце паскардзіліся члены арганізацыі «Баявое братэрства», рэспубліканскага Саюза ветэранаў, Грамадскай палаты Бураціі, а таксама вядомы па сваіх даносах Віталь Барадзін.

Прычынамі для гэтага стала тое, што спявачка не выказала сваёй пазіцыі аб вайне ва Украіне, нібыта «фінансавала УСУ» і атрымала замежнае грамадзянства, а ў Расію прыехала толькі для заробку грошай.

Чытайце таксама:

«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

«Голая вечарынка» па-ўкраінску. Удзельнікі вядомага фрык-гурта далі амаль голы канцэрт і злавілі хвалю хейту

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5