Пажэжынскія астраўныя ельнікі. Фота: Маларыцкая раённая бібліятэка

Пажэжынскія астраўныя ельнікі. Фота: Маларыцкая раённая бібліятэка

Рашэнне аб пераўтварэнні батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння астраўныя ельнікі «Мяднянскія» ў Брэсцкім раёне прынята Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 5 лютага 2024 года і сёння набыла моц.

Сёння Мяднянскія ельнікі складаюцца з двух адасобленых участкаў, плошча якіх разам складае 9,19 гектара. Гэта ў разы менш, чым было раней.

Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння быў створаны ў 2007 годзе, тады ягоная плошча складала 32 га. 

Але па сутнасці гэта таксама было пераўтварэнне, бо такі помнік існаваў аж з 1966 года і ў канцы 1980-х ягоная плошча складала 21,8 га. У той час тут мелася 6 участкаў зеленамошна-чарнічна-кісліцавых ельнікаў, у якіх пераважала хуткарослая карпацкая елка (Picea abies var. acuminata). Узрост елак ацэньваўся ў 70—100 гадоў, вышыня складала да 40 м, а дыяметр 0,3—0,4 м. 

Мяднянскія ельнікі. Фота: Глобус Беларусі

Мяднянскія ельнікі. Фота: Глобус Беларусі

Унікальнасць гэтага помніка ў тым, што Мяднянскія ельнікі — гэта астраўныя ельнікі, якія растуць далёка на поўдзень ад мяжы пашырэння елкі. 

У Беларусі гэтая мяжа праходзіць па ўмоўнай лініі ад Белавежскай пушчы праз Салігорск і Рэчыцу да Гомеля, не ахопліваючы Палессе. На Палессі елка расце вельмі рэдка, у выглядзе астравоў сярод іншых парод. Астраўныя ельнікі вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідралагічнымі ўмовамі і фітацэнатычнай структурай.

Тэрыторыя Мяднянскіх ельнікаў у 2007 годзе

Тэрыторыя Мяднянскіх ельнікаў у 2007 годзе

Помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння абвешчаны таксама Пажэжынскія і Маларыцкія астраўныя ельнікі ў суседнім Маларыцкім раёне, а таксама Гарбавіцкія ельнікі ў Калінкавіцкім раёне і Добрушскія ельнікі ў Добрушскім раёне.

Як тлумачыла Міністэрства прыроды ў сваім абгрунтаванні, насаджэнні страчаны на агульнай плошчы 22,81 га ў выніку масавага ўсыхання елкі.

Прычынай гібелі і аслаблення насаджэнняў названыя неспрыяльныя кліматычныя і глебава-гідралагічныя ўмовы, а таксама масавыя пашкоджання ствалавымі шкоднікамі.

Разам з уздзеяннем ветралому, дрэвастой страціў біялагічную ўстойлівасць.

Елкі масава гінуць па ўсёй Еўропе — праз пацяпленне клімату ўсё больш шкоднікаў прыбывае з поўдня. У далёкай перспектыве Беларусь можа застацца без елак зусім.

Чытайце таксама:

У адным з магілёўскіх сквераў павысякалі векавыя дубы

У цэнтры Полацка знеслі палову сквера

У Магілёве пад новы корпус бальніцы высеклі лес, які раней быў абвешчаны заказнікам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
1