Фатаграфіямі грыба пад назвай саркасцыфа пунсовая падзялілася карыстальніца сацсеткі «ВКонтакте» Маша Нікітка.

Па словах дзяўчыны, першыя грыбы (тэхнічна — яшчэ нават не вясновыя, а зімовыя) яна знайшла ў Бабруйску 18 лютага. У каментарах пад фатаграфіямі карыстальнікі сацсеткі шчыра падзялілі радасць аўтара здымкаў, хоць і не хавалі здзіўлення з нагоды таго, што сёлета грыбы пайшлі вельмі рана.

Фота: Маша Нікітка

Фота: Маша Нікітка

Аўтарка відэа адказала здзіваваным падпісчыкам, што «сама ў шоку». Маўляў, ёй «хацелася знайсці, але не думала, што будзе так шмат». На заўвагу ж аднаго з каментатараў, што для грыбоў яшчэ ранавата, яна адказала: «Ну, вы гэта не мне скажыце, а грыбам, можа і перадумаюць расці».

Фота: Маша Нікітка

Фота: Маша Нікітка

Саркасцыфа пунсовая (або аўстрыйская), якую яшчэ называюць «эльфавай чарай», з'яўляецца адным з самых ранніх вясновых ядомых грыбоў, хоць і адносіцца да ліку так званых грыбоў нізкай харчовай каштоўнасці. Далёка не ўсе выкарыстоўваюць гэтыя грыбы ў ежу, лічачы саркасцыфу грыбам без смаку, аднак кітайскія і французскія кухары з задавальненнем выкарыстоўваюць яе для падрыхтоўкі вытанчаных страў. Яе марынуюць, дадаюць у салаты і выкарыстоўваюць у якасці начыння для блінцоў або пірагоў.

Між тым, іншае відэа з тыктоку сведчыць пра тое, што прырода, сапраўды, сур'ёзна настроеная на вясновы лад: у Брэсце днямі ўжо зацвілі першыя падснежнікі.

Чытайце таксама:

Амаль вясна. У Мінску на гэтым тыдні чакаецца да +10°С

У Беларусь ужо вяртаюцца першыя дзікія гусі. Яшчэ адна прыкмета хуткай вясны

Хутка вясна. У магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2