Паплечніца Лукашэнкі Наталля Качанава ў норкавай шубе. Праўда, норка ў яе не беларуская, а скандынаўская

Паплечніца Лукашэнкі Наталля Качанава ў норкавай шубе. Праўда, норка ў яе не беларуская, а скандынаўская

У параўнанні з нулём 2023-га ў 2022 годзе беларускіх шубаў экспартавана нашмат больш — «ажно» 23.

Пры гэтым з-за мяжы ў 2023 годзе купілі гатовых футравых вырабаў больш чым на 2 млн даляраў, а ў 2022-м — на 2,3 млн даляраў.

У той жа час летась Беларусь экспартавала амаль 520,5 тыс. штук пушна-футравай сыравіны на 13 млн даляраў, да ўзроўню 2022 года гэта 98,8 працэнта. Таксама ў 2023-м паставілі 121 тыс. штук дублёных і вырабленых футравых шкур на 2 млн даляраў, гэта 47% да паказчыкаў пазамінулага года.

Як і заўсёды ў падобных выпадках, Лукашэнка загадаў павялічваць продаж менавіта гатовых вырабаў, прытым, ён упэўнены, што гэта лёгка і проста: «Хіба так цяжка пашыць шубы, шапкі і што яшчэ трэба ў халоднае надвор'е?»

Па даных на студзень 2023 года, у Беларусі працавалі сем зверагаспадарак — вытворцаў скурак норкі. Шэсць з іх — у структуры Белкаапсаюза, адно — СВК. 

Чытайце таксама:

«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай

Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі

У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2