Фота: Minenergo_by / Telegram

Фота: Minenergo_by / Telegram

Газ на біржы ў Еўропе таргуецца ніжэй за $300 за 1 тыс. кубаметраў (на максімуме ў жніўні 2022 года цана на газ дасягала $2400, калі расійскія і беларускія прапагандысты палохалі Еўропу халоднай зімой).

Біржавы кошт газу на пляцоўцы ICE Futures упаў да мінімуму з ліпеня 2023 года. Кошт сакавіцкага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах знізілася на 4,8%, дасягнуўшы €25,86 за 1 МВт·г, або $293,04 за 1 тыс.куб. м з улікам курсу на рынку Форэкс, сведчаць даныя біржы ICE па стане на 10:14, піша РБК.

Ніжэй за гэты ўзровень ф'ючарсы на газ апошні раз таргаваліся 28 ліпеня 2023 года.

З пачатку 2024 года біржавыя цэны на газ у Еўропе ўпалі прыкладна на 20%.

Да 12:40 кошт еўрапейскага газу скарэктаваў да $26,15 за 1 МВт·г, або $295,8 за 1 тыс.куб. м па бягучым курсе.

Біржавыя цэны на газ у Еўропе зніжаюцца на фоне прагнозаў больш цёплага надвор'я ў рэгіёне і аднаўлення паставак нарвежскага газу пасля перабояў на мінулым тыдні, а таксама на фоне высокага ўзроўню запасаў у падземных сховішчах газу ў рэгіёне. Запаволенне прамысловай актыўнасці, асабліва ў еўразоне, аказала дадатковы ціск на цэны.

«Апошнія даныя паказваюць паляпшэнне прагнозу надвор'я: плюсавая тэмпература будзе назірацца да канца лютага, а затым да канца сакавіка чакаецца нармальная сезонная тэмпература», — паведамілі ў кансалтынгавай кампаніі Auxilione. Раней прагназавалася больш халоднае надвор'е, дадалі ў кампаніі.

Прагнозы аб пацяпленні прывялі да зніжэння спажывання электраэнергіі ў рэгіёнах, дзе ён выкарыстоўваецца для ацяплення памяшканняў, паведаміў аналітык LSEG Ульрых Вэбер.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0