Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі выдання, менеджмент банка яшчэ на мінулым тыдні паведаміў сваім кліентам пра спыненне адносін з беларускімі і расійскімі арганізацыямі. Пры гэтым першапачаткова ў Chouzhou паведамлялі аб спыненні плацяжоў толькі па пераліку тавараў, увоз якіх у Расію забаронены міжнароднымі санкцыямі.

У «Ведомостях» адзначылі, што банк Chouzhou стаў галоўным разліковым цэнтрам для расійскіх імпарцёраў, чаму спрыяла сярод іншага размяшчэнне яго штаб-кватэры ў адным з галоўных лагістычных вузлоў кітайскага экспарту ў Расію — горадзе Іу.

Крыніцы газеты сцвярджаюць, што спыненне разлікаў закранае транзакцыі, якія праводзяцца не толькі праз SWIFT, але і з дапамогай альтэрнатыўных сістэм перадачы фінансавых паведамленняў — расійскай СПФС і кітайскай CIPS.

Прадстаўнікі расійскага бізнэсу заявілі газеце, што ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, а таксама з надыходам кітайскага Новага года чакаюць лагістычны калапс, бо з-за доўгіх выхадных у Кітаі вываз тавару будзе вельмі абцяжараны аж да сакавіка.

Чытайце таксама:

«Піянагейт»: канфлікт вулічнага піяніста з групай кітайцаў атрымаў міжнародны рэзананс

«З моманту пакупкі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы

У Беларусь, магчыма, даставілі вайсковую тэхніку з Кітая

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0