Фота: belmarket.by

Фота: belmarket.by

У Беларусі транзакцыі з лічбавым рублём паміж фізічнымі асобамі, юрыдычнымі асобамі і банкамі будуць запушчаны ў 2026 годзе, піша Office Life.

Нацбанк не чакае рэзкага аднаразовага зніжэння ліквіднасці банкаўскай сістэмы з-за ўвядзення ў абарот лічбавага рубля.

Лічбавы беларускі рубель толькі часткова заменіць як наяўныя, так і безнаяўныя грошы на рахунках у банках.

Пры гэтым магчымы адток грошай з бягучых разліковых рахункаў, аднак банкі захаваюць магчымасць прыцягнення дастатковага аб'ёму фандавання ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Адаптацыя бізнэсу і насельніцтва да абароту лічбавага рубля будзе адбывацца паступова. Нацбанк будзе падтрымліваць ліквіднасць банкаў для кампенсацыі адтоку грашовых сродкаў кліентаў, звязанага з папаўненнем лічбавых рахункаў.

Са свайго боку банкі змогуць рабіць захады, якія абмяжоўваюць ператок грошай на лічбавыя рахункі. Яны будуць накіраваны не толькі на павышэнне даходнасці ад размяшчэння сродкаў на банкаўскіх рахунках, але і на стварэнне больш спрыяльных умоў па абслугоўванні кліентаў, якія стымулююць іх трымаць сродкі ў банку.

Нацбанк прызнае, што калі будзе забяспечана магчымасць канверсіі (абмену) лічбавага беларускага рубля ў лічбавыя валюты цэнтрабанкаў іншых дзяржаў з нізкімі выдаткамі, гэта можа павысіць валацільнасць на фінансавым рынку Беларусі. Аднак канкурэнцыя паміж лічбавымі валютамі будзе стымулам для павышэння манетарнай дысцыпліны, што паслужыць большай прывабнасці лічбавага беларускага рубля.

Асноўныя станоўчыя наступствы выпуску лічбавага рубля для фінансавай сістэмы і фінансавай стабільнасці заключаюцца ў стварэнні дадатковай аплатнай інфраструктуры, памяншэнні транзакцыйных выдаткаў, а таксама ў эфектыўнасці выкарыстання інавацыйных плацежных інструментаў для банкаў.

Валодаючы дастатковай колькасцю інструментаў падтрымкі ліквіднасці банкаў, Нацбанк мае намер не дапусціць неабгрунтаванага разрыву ў фінансаванні эканомікі пры наяўнасці плацежаздольнага попыту на крэдыты з боку кліентаў і росту працэнтных ставак па крэдытах.

***

Канчатковая мэта праекта лічбавага рубля — праводзіць трансгранічныя плацяжы ў лічбавых валютах цэнтральных банкаў. Платформы лічбавых валют цэнтрабанкаў палепшаць даступнасць трансгранічных плацяжоў з контрагентамі з краін-партнёраў, што стала асабліва актуальна сёння.

У Нацбанку лічаць, што ўвядзенне ў абарот лічбавага рубля створыць «шэраг пераваг для насельніцтва, бізнэсу, банкаў і дзяржавы». Пры гэтым будзе запатрабаваны функцыянал смарт-кантрактаў, якія ствараюць новыя фінансавыя сэрвісы для кліентаў.

Банкі і фінансавыя арганізацыі атрымаюць даходы, абслугоўваючы смарт-кантракты, прапаноўваючы новыя прадукты і паслугі.

Лічбавы рубель — гэта законны плацежны сродак, які выконвае функцыі грошай, эмітуе яго Нацбанк у безнаяўнай форме.

Чытайце таксама:

Прыёрбанк прэзентаваў перавод грошай па нумары тэлефона

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

Істотна змянілася сума падарунка, што не будзе абкладацца падаткам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1