«Парты Санкт-Пецярбурга летась сталі базавымі пунктамі для перавалкі экспарту беларускіх грузаў. Зноў жа з-за лагістычных пераваг, але пры дзеючай інфраструктуры, у першую чаргу чыгуначнай, мы фактычна ўжо дасягаем столі гэтай перавалкі, хоць лічбы вялікія. Яны ў разы выраслі ў параўнанні з 2021, 2022 гадамі. За мінулы год гэта 14,1 млн тон грузаў праз усе расейскія парты, з іх 12,9 млн тон — парты Санкт-Пецярбурга, гэта львіная доля», — цытуе Дзмітрыя Крутога БелТА.

Таму, па яго словах, інвестыцыйныя планы і Расійскімі чыгункамі, і Беларускай чыгункай на сённяшні момант узгодненыя.

«Першы этап — будаўніцтва сямі раз'ездаў, гэта значыць аднаўленне раз'ездаў, якія пасля Савецкага Саюза былі фактычна закансерваваны, іх трэба вельмі аператыўна і хутка аднавіць.

Базавая задача — забяспечыць да 2025 года аб'ём перавалкі на 15 млн тон нашых грузаў, выкарыстоўваючы парты Санкт-Пецярбурга. Далей пастаўлена задача, вядома, выкарыстоўваць перавагі Мурманска, Паўночнага марскога шляху для дастаўкі нашых грузаў у Кітай.

Скарачэнне тэрмінаў і бяспеку гэтага лагістычнага маршруту відавочныя. Самі расейцы цяпер яго актыўна пачынаюць выкарыстоўваць. Кітайскія лагістычныя кампаніі пачынаюць яго таксама вельмі актыўна асвойваць, таму важна цяпер не выпусціць момант, убудавацца ў гэты працэс. Такія планы ў нас ёсць, я думаю, у першым паўгоддзі мы па Мурманскім варыянце ўжо канчаткова вызначымся», — распавёў Дзмітрый Круты.

Чытайце таксама:

Грузапаток праз заходнюю мяжу знізіўся амаль на чвэрць

Тайвань павялічыў штрафы за незаконны экспарт у Беларусь больш чым у 15 разоў

Колькі калійных угнаенняў летась вырабіла і экспартавала Беларусь

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1